СБП заступіўся за Логвінава

Источник материала:  
12.10.2013 09:55 — Новости Культуры

Сакратарыят грамадзкага аб'яднаньня "Саюз беларускіх пісьменьнікаў" выступіў з заявай з нагоды рашэньня калегіі Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь ад 20 верасьня 2013 году аб пазбаўленьні ліцэнзіі выдаўца Логвінава.

"Падобнае рашэньне аб прыпыненьні дзейнасьці ліцэнзіі выглядае ідэалягічна матываваным. У гэтым нам бачыцца ўзмацненьне кантролю над недзяржаўнымі выдавецтвамі і далейшае падпарадкаваньне інфармацыйнай прасторы дзяржаўнай цэнзуры, што і адлюстравана ў новым указе прэзыдэнта № 456 ад 7 кастрычніка 2013 году, які ўносіць зьмяненьні ў парадак вытворчасьці друкаванай і паліграфічнай прадукцыі", - гаворыцца ў заяве.

Паводле СБП, уціск і абмежаваньні ў галіне друку і выдавецкай справы закранаюць фундамэнтальныя дэмакратычныя правы і свабоды грамадзянаў Рэспублікі Беларусь.

Сакратарыят ГА "Саюз беларускіх пісьменьнікаў" далучыўся да заяваў беларускіх і замежных грамадзкіх арганізацыяў у абарону выдавецтва "І. П. Логвінаў" і настойліва заклікаў Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь адмяніць рашэньне аб пазбаўленьні Логвінава выдавецкай ліцэнзіі.

←Новое лицо старого клуба

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика