Святы праходзяць, гарады – застаюцца

Источник материала:  
Урачыстасці з гэтай нагоды пройдуць у ліпені будучага года, аднак ужо намечаны фронт работ па добраўпарадкаванні райцэнтра.

Зменіцца знешні выгляд усіх адміністрацыйных будынкаў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў. Па-іншаму будзе выглядаць і гарадскі парк. Тут плануецца ўсталяваць новую металічную агароджу, пабудаваць дэкаратыўны фантан, танцавальную пляцоўку, абсталяваць дзіцячы гарадок.

У чэрвені наступнага года завяршыцца будаўніцтва Свята-Мікалаеўскай царквы. Будуць прыведзены ў парадак і ўсе помнікі.

А сёлета да свайго 565-годдзя відавочна папрыгажэлі Смалявічы. Яго жыхары адчулі больш камфорту ў паўсядзённым жыцці. Адрамантаваны дахі, наведзены парадак у цеплавой гаспадарцы — заменена каля 12 кіламетраў цеплатрас. Будзе ўведзена новая кацельня ў мікрараёне Паўднёвы Захад. Адрамантаваны дарогі і прыпынкі грамадскага транспарту.

Елена КЛИМОВИЧ, «БН»

←Сегодня рекорд, завтра – норма

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика