Пачаўся збор грошай на перавыданне падручніка "Чароўны край - Пастаўшчына"

Источник материала:  
03.10.2013 12:32 — Новости Культуры


Ігар Пракаповіч, аўтар падручніка - вядомы ў Паставах краязнаўца і грамадскі дзеяч. Выкладае геаграфію ў раённай гімназіі, кіруе вучнёўскім краязнаўчым гуртком "Terra Incognita", старшынюе ў мясцовай суполцы Таварыства беларускай мовы. Пракаповіч напісаў і выдаў каля двух дзясяткаў краязнаўчых выданняў і паэтычных зборнікаў.

Падручнік "Чароўны край - Пастаўшчына" знаёміць з геаграфіяй, гісторыяй, культурнай спадчынай, легендамі і паданнямі Пастаўскага раёна. Тэкст напісаны вельмі простай мовай, разбіты на параграфы, кожны з якіх заканчваецца блокам пытанняў. Кожная тэма з гісторыі Пастаўскага раёна падаецца ў кантэксце агульнабеларускай гісторыі. Кніга ўпрыгожаная шматлікімі фотаздымкамі (у тым ліку архіўнымі), малюнкамі, мапамі.



Гісторыя Беларусі праз пастаўскія акуляры (рэцэнзія "Вестак" на кнігу Пракаповіча)

Упершыню кніга выйшла чатыры гады таму ў выдавецтве "Кнігазбор" накладам 100 асобнікаў. Цяпер рыхтуецца яе перавыданне накладам 1000 асобнікаў з дапаўненнямі і мультымедыйным дадаткам.

Пастаўскі райвыканкам абвесціў акцыю па зборы сродкаў на перавыданне кнігі, якая будзе працягвацца да 30 снежня. Створаная працоўная група пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Юрыя Кісялёва.

Грошы на перавыданне кнігі "Чароўны край - Пастаўшчына" можна пералічыць на дабрачынны рахунак аддзела адукацыі, спорту і турызму Пастаўскага райвыканкама (3642324001863 ЦБУ № 230 филиала № 216 ОАО "АСБ "Беларусбанк" г. Полоцка, код 150801648, УНП 300077155, ОКПО 02150258. Спонсорская помощь для подготовки и издания книги И. М. Прокоповича "Чароўны край - Пастаўшчына").

Тэлефоны для даведак: 8-02155-4-29-88, 8-02155-4-29-82 (аддзел адукацыі, спорту і турызму), 8-02155-4-19-35 (аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама).

←На «Лістападзе-2013» покажут документальный фильм в 3D

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика