Кіраўнік віцебскага драмтэатра Валерый Анісенка: "Ад слова "камедыя" мяне трасе"

Источник материала:  
02.10.2013 19:27 — Новости Культуры


У новым сезоне аматараў тэатральнага мастацтва ў Віцебску чакае шэраг прэм'ер па вядомых творах сустветнай літаратурнай класікі. Пераважна над новымі пастаноўкамі на віцебскай сцэне будуць працаваць запрошаныя рэжысёры.

Сярод навінак на прэс-канферэнцыі назвалі наступныя спектаклі: "Дом Бернарды Альбы" Федэрыка Гарсія Лоркі (яго паставяць балгарскія рэжысёры Ёрдан Тодараў і Дзімітар Дзімітраў), "Пахавайце мяне за плінтусам" паводле аднайменнай аповесці Паўла Санаева (рэжысёр - Валерый Анісенка), "Дыліжанс" паводле п'есы "Пышка" Гі дэ Мапасана (рэжысёр з Мінска Сяргей Кулікоўскі), "Рамэа і Джульета" паводле Уільяма Шэкспіра (паставіць вядомы расійскі рэжысёр Валерый Беляковіч) і "Гаральд і Мод" паводле Коліна Хігінса (рэжысёр з Мінска Вітаўтас Грыгалюнас).

Адзін новы спектакль - "Хрыстос прызямліўся ў Гародні" паводле Уладзіміра Караткевіча ў пастаноўцы Міхася Краснабаева, гледачы ўжо ўбачылі месяц таму, 8 верасня. Яшчэ адну пастаноўку па творчасці класіка беларускай літаратуры - паводле рамана "Дзікае паляванне караля Стаха", задумаў сёлета здзейсніць коласаўскі рэжысёр Юрый Лізенгевіч.

Адкрыццё новага сезону ў віцебскім драмтэатры адбудзецца 4 кастрычніка. Традыцыя і сёлета застаецца нязменнай - гэта будзе спектакль-візітоўка" коласаўцаў "Несцерка" паводле Віталя Вольскага. Упершыню гэту пастаноўку артысты трупы сыгралі ў далёкім 1941 годзе. Сёлета ў галоўнай ролі на сцэну выйдзе Пятро Ламан.

Як адзначыла намеснік дырэктара тэатра Юлія Харкевіч, за столькі гадоў спектакль "Несцерка" не надакучыў жыхарам Віцебска: "Людзям усё адно падабаецца гэта пастаноўка, і ў гэтым годзе яна зноў карыстаецца поспехам, мяркуючы па тым, што амаль усе квіткі на яе прададзеныя".

←Карачевский: международный фестиваль Башмета - пример государственно-частного партнерства

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика