Пашана «Слуцкім паясам»!

Источник материала:  

У Слуцку збяруцца каля 500 майстроў-умельцаў. Падчас свята рамёстваў «Слуцкія паясы» пройдуць выставы па звыш 20 відах дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Госці змогуць пазнаёміцца з брэндамі Мінскай вобласці: капыльскімі і старадарожскімі ручнікамі, лагойскай і івянецкай керамікай, клецкай і маладзечанскай лазой, вілейскай і мядзельскай разьбой па дрэве. Безумоўна, галоўная ўвага — слуцкім паясам. Для ўсіх жадаючых пройдуць майстар-класы па іх пляценні і ткацтве. Цікавым абяцае быць і конкурс «Беларуская лялька». Навучэнцы гурткоў і студый дэкаратыўна-прыкладной творчасці прадставяць выставы ўласна зробленых лялек і таксама прадэманструюць, як іх вырабляць, паведамілі ў Мінгарвыканкаме.

Якое свята без добрых спеваў? У Слуцку будуць працаваць канцэртныя пляцоўкі, на якіх выступяць народныя і фальклорныя калектывы вобласці. Случчан і гасцей горада  парадуюць выступленнямі народны хор «Купалінка» і Нацыянальны акадэмічны хор імя Цітовіча.

Подготовила Вера ГНИЛОЗУБ, «БН»

←Студенческий симфонический оркестр Белорусской академии музыки впервые дал концерт в Москве

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика