У Мядзеле прыгадалі пра Танка
19.09.2013
—
Новости Культуры
У гарадскім Доме культуры 17 верасня адбылася літаратурна-музычная кампазіцыя "Бруіла ў сэрцы прага творчасці".
Прымеркавана яна была да 101-й гадавіны з дня нараджэння народнага паэта Беларусі, ураджэнца вёскі Пількаўшчына Максіма Танка.
Са сцэны гучалі вершы, фрагменты дзённікавых запісаў паэта і песні на яго творы. Апроч мядзельскіх артыстаў, у імпрэзе ўдзельнічала народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч – яна чытала вершы земляка.
Алесь ВЫСОЦКІ.
Фота arche.by