Тыдзень крэатыву

Источник материала:  

У Мінску выступяць лепшыя студэнцкія тэатры з 18 краін.

На юбілейным, дзясятым па ліку фестывалі «Тэатральны куфар, БДУ-2013» з 22-га па 28 верасня яны пакажуць 28 спектакляў на пяці сталічных пляцоўках.

— Гэта будзе тыдзень бязмежнага крэатыву, — інтрыгуюць арганізатары мерапрыемства, сярод якіх Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, упраўленне па справах культуры БДУ, народны студэнцкі драматычны тэатр «На балконе» і народная музычная тэатр-студыя «На філфаку» галоўнай ВНУ краіны.

У час фестывалю запланаваны традыцыйныя праекты «Куфар.by» і «Koufar-to-Stage». На першым прадставяць працы толькі беларускіх студэнцкіх тэатраў, а на другім — сумесныя спектаклі, створаныя рознымі творчымі калектывамі. Акрамя гэтага, адбудзецца прэзентацыя новага праекта «КуфарДрамаЛаб». На працягу тыдня тры рэжысёры з Польшчы, Эстоніі і Вялікабрытаніі паставяць тры п’есы сучасных беларускіх драматургаў на рускай, беларускай і англійскай мовах. Гледачы ўбачаць гэтыя спектаклі 27 верасня.

Конкурсную праграму будзе ацэньваць журы, у якое ўвойдуць прадстаўнікі Беларусі, Францыі, Вялікабрытаніі, Грэцыі, Грузіі, Малдовы і Польшчы. А вось лепшы спектакль, які атрымае Гран-пры, выберуць гледачы.

←На ГОГОЛЬFEST`13 в Киеве показали белорусские перформансы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика