Маладзечанская бібліятэка даравала пратэрмінаванасці па кнігах
Дзень бібліятэк адзначылі ў пятніцу, 13 верасня, у маладзечанскай цэнтральнай бібліятэцы імя Максіма Багдановіча.
– У краіне Дзень бібліятэк адзначалі ў нядзелю, 15 верасня, – распавядае дырэктар Маладзечанскай цэнтральнай раённай бібліятэкі Наталля Івашэнка. – Мы вырашылі адсвяткаваць раней, у пятніцу. Канцэрт для работнікаў бібліятэк пачаўся ў 11 гадзін дня. Віншаваў бібліятэкараў з прафесійным святам вакальны гурт “Талака”.
Дарэчы, летась бібліятэка ў гэты дзень падарыла свята і сваім чытачам. Ім прапанавалі бясплатнае карыстанне камп’ютарам, а таксама даравалі пратэрмінаванасці па кнігах. Але такія падарункі дасталіся толькі тым, хто прыйшоў менавіта ў той дзень.
− Сёлета таксама 15 верасня ладзіліся акцыі, – заўважае спадарыня Наталля. – Гэта “Дзень даравання”, “Дзень бясплатнага чытацкага білета”, “Падары любімую кнігу бібліятэцы”.
Святлана АЛЬФЕР.
Фота Святланы АЛЬФЕР.