У Мядзеле праходзіць выстава, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння Паўліны Мядзёлкі
12.09.2013
—
Новости Культуры
Фрагмент выставы
У цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Максіма Танка пачалася выстава, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння Паўліны Мядзёлкі – ураджэнкі Будслава, першай выканаўцы ролі Паўлінкі ў пецярбурскай прэм’еры аднайменнай камедыі Янкі Купалы.На ёй прадстаўлены кніга ўспамінаў "Сцежкамі жыцця", фатаграфіі, падборка матэрыялаў з перыядычнага друку, прысвечаных Паўліне Мядзёлцы.
Алесь ВЫСОЦКІ.
Фота Алеся ВЫСОЦКАГА.