Сёння Вілейскі прафесійна-тэхнічны каледж рыхтуе да паказу “Сімфонію прыгажосці”
09.09.2013
—
Новости Культуры

Конкурс прыгажосці пачнецца сёння ў 15.00 у актавай зале вучэбнага корпуса №1 прафесійна-тэхнічнага каледжа. Уваход вольны.
Удзельнічаюць дзве каманды. У склад кожнай уваходзяць стыліст, швачка, цырульнік, візажыст і мадэль, якая будзе дэманстраваць тое, што зрабілі навучэнцы пералічаных спецыяльнасцяў.
Вобраз мадэляў дапоўняць повары сваімі працамі ў стылі карвінг (мастацкая рэзка агародніны і садавіны, а таксама па дрэве, лёдзе і камянях).
Дарэчы, 9 верасня – Сусветны дзень прыгажосці.
Свята было ўстаноўленае Міжнародным камітэтам эстэтыкі і касметалогіі CIDESCO ў 1995 годзе.
Настасся РОЎДА.
Фота marina-shumakova.kz