Вілейка дорыць Мінску маляваны рай

Источник материала:  

Адзін з экспанатаў выставы.

“З Вілейкі – з любоўю” – пад такой назвай гарадская мастацкая галерэя Леаніда Шчамялёва ў Мінску правядзе выставу твораў беларускіх народных майстроў наіўнага, прымітыўнага мастацтва са збораў Вілейскага краязнаўчага музея.

Маляваныя дываны, маляванкі на шкле, размаляваныя макаткі (карцінкі) і іншыя атрыбуты вясковага побыту першай паловы 20 стагоддзя складуць арыгінальную і жывую экспазіцыю, якая пройдзе пад дэвізам "Рэгіёны – сталіцы".

Традыцыя стварэння маляваных дываноў і малюнкаў на шкле амаль поўнасцю згасла напрыканцы 50-х гадоў 20 стагоддзя, уступаючы прамысловай вытворчасці прадметаў упрыгажэння дома. Аднак у свой час іх высока цанілі. Гэта былі не толькі прадметы раскошы для вясковых жыхароў, але і своеасаблівыя сямейныя абярэгі, сімвалы гармоніі, дастатку, згоды і дабрабыту ў доме і ў цэлым свеце.   

Адкрыццё выставы адбудзецца а 18 гадзіне 14 верасня і стане своеасаблівым падарункам мінчанам і гасцям беларускай сталіцы да Дня горада.  

Вілейскі краязнаўчы музей.

Фота забяспечана Вілейскім краязнаўчым музеем.

←Правительство одобрило план проведения кинофестиваля "Лiстапад" в 2013 году

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика