Сёння ў Смаргонскім музеі адкрылася выстава самадзейнага мастака
04.09.2013
—
Новости Культуры
Ад сёння, 4 верасня, у Смаргонскім гісторыка-краязнаўчым музеі працуе экспазіцыя мастака са Смаргоншчыны Анатоля Хараўца. Працягнецца яна да канца верасня.
Сярод 27 прац пераважная большасць – пейзажы. Магчыма, карцін паболее, калі мастак здолее іх давезці.
– Нарадзіўся Анатоль Харавец на Ашмяншчыне, – распавядае галоўны захавальнік музея Павел Картавік. – Пасля школы паступіў у Віленскае мастацкае вучылішча. Але давучыцца не атрымалася, бо забралі ў армію. Потым мастак пайшоў зарабляць грошы. Цяпер ён працуе слесарам-інструментальшчыкам. На Смаргоншчыне жыве ўжо каля 20 гадоў.
Сваю першую карціну Анатоль Харавец намаляваў яшчэ ў 1974 годзе. Але яна не захавалася.
Гэтая персанальная выстава ўжо трэцяя для мастака. Першая адбылася ў 2007 годзе, другая – у 2011 годзе.
Настасся РОЎДА.
Фота s2.goodfon.ru