У Вілейцы ідуць Дні адчыненых дзвярэй. Самая насычаная праграма – у суботу
Да 8 верасня ў Вілейскім раённым цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі праходзяць Дні адчыненых дзвярэй. Ахвотныя могуць азнаёміцца з дзейнасцю цэнтра, наведаць выставы, прэзентацыі, майстар-класы, канцэрты, запісацца ў аб'яднанні па інтарэсах.
Самая насычаная праграма дзяцей і іх бацькоў чакае 7 верасня.
Будуць працаваць творчыя пляцоўкі, адбудуцца паказальныя выступленні навучэнцаў гурткоў “Авіямадэліраванне” і “Ракетамадэліраванне”, спектакль дзіцячага тэатра лялек “Сюрпрыз”, дзіцячая дыскатэка.
На пляцоўцы перад цэнтрам будзе прадстаўлена відэаэкскурсія па ўстанове.
Па 8 верасня ў выставачнай зале імя Сілівановіча праходзіць выстава “Вясёлка цудаў”.
– На ёй прадстаўлены творчыя працы навучэнцаў і педагогаў цэнтра: як традыцыйныя віды дэкаратыўна-прыкладной творчасці, так і сучасныя. А таксама мадэлі самалётаў, аўтатэхнікі, ракет, – паведаміла намеснік дырэктара цэнтра Наталля Рыжэвіч. – Таксама можна пабачыць узнагароды, граматы, пазнаёміцца з інфармацыяй пра лепшых навучэнцаў.
Алесь ВЫСОЦКІ.
Фота school3.uomur.org