З блаславенным агнём Жыватворным

Источник материала:  

У шлях адпраўляецца навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да святыняў».

28 верасня, у дзень Успення Прасвятой Багародзіцы, адправіцца ў свой традыцыйны шлях Рэспубліканская навукова-асвет¬ні¬цкая экспедыцыя «Дарога да святыняў». Штогод гэтае паломніцтва папярэднічае Дню беларускага пісьменства. Вядомыя дзеячы культуры і мастацтва, літаратары, навукоўцы, прадстаўнікі духавенства рушаць з Мінска да чарговай сталіцы свята. Сёлета — на Магілёўшчыну, у Быхаў, дзе 1 верасня будзе адзначацца юбілейны, ХХ Дзень беларускага пісьменства.

Разам з паломнікамі штогод падарожнічае і нязменны сімвал свята — Непагасная лампада Духоўнасці з Жыватворным агнём ад Труны Гасподняй. Гэтая святыня, запаленая ў Іерусаліме, захоўваецца ў Свята-Духавым кафедральным саборы. Але штогод пакідае сцены храма, каб данесці святло духоўнасці да сэрцаў і душ як мага большай колькасці людзей. На шляху экспедыцыі Жыватворны агонь перадаецца ў капліцы, манастыры, цэрквы, дзіцячыя дамы, школы, бальніцы, на свечкі прыхаджанам, запальваецца ля помнікаў мужнасці і славы нашага народа.

Сёлетняя Рэспубліканская навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да святыняў» пранясе Жыватворны агонь ад Труны Гасподняй па маршруце Мінск — Святое Поле каля вёскі Загор’е — вёска Сталовічы (Брэсцкая вобласць) — горад Стоўбцы, пасёлак Міханавічы (Мінская вобласць) — гарадскі пасёлак Круглае, горад Дрыбін — вёска Расна — горад Чавусы, вёскі Гамарня і Баркалабава (Магілёўская вобласць).

Канцавая кропка маршруту — горад Быхаў, дзе пасля прыбыцця Непагаснай лампады Духоўнасці распачнуцца святочныя ўрачыстасці, прымеркаваныя да Дня беларускага пісьменства.

←В рамках подготовки к празднованию Дня белорусской письменности началась реставрация Быховского замка

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика