Чаго хочуць мужчыны
Адказ на гэтае пытанне шукае гераіня новай беларуска-расійскай рамантычнай камедыі
Завяршыўся здымачны перыяд паўнаметражнага гульнявога фільма «З Восьмым сакавіка, мужчыны!» сумеснай вытворчасці кінастудыі «Беларусьфільм» і расійскай прадзюсарскай кампаніі «Моск», паведамілі карэспандэнту БЕЛТА на кінастудыі.
Рамантычная камедыя распавядае, што кожная жанчына можа стаць музай для свайго мужчыны, і тады ў яе жыццё ўвойдзе той прынц, аб якім яна марыла з дзяцінства. Галоўная гераіня Ганна Беркутава моцна памылялася ў дачыненні да мужчынскага полу. Каб дапамагчы ёй разабрацца, у Міжнародны жаночы дзень, які быў адначасова і днём яе 30-годдзя, вышэйшыя сілы зрабілі раскошны падарунак — магчымасць чуць думкі мужчын. Дзякуючы гэтай здольнасці яна зразумела, што кожны мужчына прагне сустрэцца са сваёй музай.
У працы над фільмам задзейнічана інтэрнацыянальная каманда з Беларусі, Расіі, Францыі, ЗША. Галоўную ролю выканала расійская актрыса Марыя Берсенева, вядомая па серыяле «Маргоша».
У асноўным складзе акцёр беларускага паходжання, які ўжо 10 гадоў працуе ў Галівудзе, Канстанцін Лавыш, амерыканскі акцёр Стывен Нэльсан, расійскія акцёры Вера Алентава, Максім Вітарган, беларускія акцёры Дзмітрый Мухін, Таццяна Каліх, Дзмітрый Урангель і іншыя. Рэжысёрам карціны выступіў Арцём Аксененка.
Здымкі фільма праходзілі ў Беларусі і Расіі, бюджэт склаў каля $ 3 млн. Усе правы на кар-ціну будуць належаць кінастудыі «Беларусьфільм».
Прэм’ера кінастужкі адбудзецца ў 2014 годзе, яе прымяркуюць да Міжнароднага жаночага дня.