Фестываль “Вольнае паветра” запрашае ў Шаблі

Источник материала:  

Міжнародны Фестываль новага этна «Вольнае паветра» збярэ аматараў worldmusic, этна і ўсіх варыяцый па тэме фолк на хутары «Шаблі» ужо ў шосты раз. 24 жніўня на 2-х сцэнах культавага фестывалю пад адкрытым небам выступяць выканаўцы з Германіі, Расіі, Бураціі, Курдыстана і Беларусі.

Пра гэта паведамляюць арганізатары на сваім сайце. Адбудзецца таксама і адкрыты турнір «Шаблі» па кіданні каровіных кізякоў, госці фестывалю змогуць пракаціцца на  самым доўгім у краіне 200-метровым канатным спуску, наведаць традыцыйны кірмаш і розныя забаўляльныя тэматычныя зоны, набыць сувеніры ручной работы.

Партнёрам Фестывалю выступае Інстытут імя Гётэ ў Мінску, а гваздом праграмы ў 2013 годзе стане нямецкі гурт FEINDREHSTAR (www.feindrehstar.de). Сем музыкаў складаюць падчас сваіх выступаў незвычайную музычную мазаіку, якая кожны раз складаецца з непрадказальных элементаў. Тым самым ствараецца унікальная атмасфера на мяжы сцэнічнага дзейства і клубнай музыкі. Каманда ўзяла лепшае з такіх музычных напрамкаў як джаз & афра, хаус, фанк, хіп-хоп і з задавальненнем эксперыментуе з гэтай сумессю падчас жывых выступаў. Музыкі FEINDREHSTAR з дапамогай сваіх інструментаў дамагаюцца дзіўнай акустычнай шматграннасці, даступнай многім іншым толькі з дапамогай кампьютара...

Хутар "Шаблi" размясціўся ў маляўнічых месцах Валожынскага раёна, недалёка ад Гародзек. За апошнія некалькі гадоў хутар стаў папулярным месцам правядзення папулярных фестываляў, такіх як "Вольнае Паветра", "Шаманы", "The Beatles Shabli" і інш.

Аддзел інфармацыі.

Чытайце яшчэ:

14.08.2013.Навучыцца народным танцам змогуць удзельнікі фолк-свята ў гонар Ігната Буйніцкага на хутары Шаблі

2.07.2013.Гарэў хутар Шаблі на Валожыншчыне (абноўлена)

30.12.2012.Як шляхта каляды спраўляла

22.08.2012.Каровіны кізякі паляцяць ізноў на "Вольным паветры"

4.07.2012.Каля тысячы чалавек сабралася на хутары Шаблі паблізу Валожына на фэст “Пікнік” (фота)

29.06.2012.Клоўны выйдуць на вуліцы Маладзечна

27.06.2012.Pomidor/off і іншыя на хутары Шаблі

26.07.2011.У Залессі вярнулі даўніну

23.06.2011."Вольнае паветра" адбудзецца ў жніўні

2.04.2011.На Валожыншчыне будзе шмат фэстаў


←Белорусской аудитории интересна экспериментальная драматургия - театральный критик

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика