Гэта свята, гэта радасць…
Асмелюся сцвярджаць, што гэту песню ведаюць усе. Нагадаем чытачам некалькі радкоў з яе:
День Победы, как он был от нас
далек,
Как в костре потухшем таял уголек.
Были версты, обгорелые, в пыли,
Этот день мы приближали,
как могли...
Тэкст песні напісаў Уладзімір Харытонаў, музыку — Давід Тухманаў. А цяпер паслухайце, як яна гучыць на беларускай мове ў перакладзе, які зрабіў Сяргей Махнач:
Перамога, як была далёка ты,
Як развеяная з попелам Хатынь.
З гэтым болем крочыў кожны
па зямлі,
Гэты дзень мы набліжалі, як маглі.
Гэты дзень з надзеяй сніўся
па начах,
Гэта свята з сумным грузам
на плячах,
Гэта радасць са слязамі на вачах —
Перамога! Перамога!
Перамога!
Дні і ночы мы гублялі маладых,
Толькі потым білі ворага пад дых.
Дні і ночы партызаны бой вялі,
Гэты дзень мы набліжалі, як маглі.
Гэты дзень з надзеяй сніўся
па начах,
Гэта свята з сумным грузам
на плячах,
Гэта радасць са слязамі на вачах —
Перамога! Перамога!
Перамога!
Прывітанне, мама, мы дайшлі не ўсе.
Басанож хачу прабегчы па расе.
Паў-Еўропы прапаўзлі мы,
паў-Зямлі,
Гэты дзень мы набліжалі як маглі.
Гэты дзень з надзеяй сніўся
па начах,
Гэта свята з сумным грузам
на плячах,
Гэта радасць са слязамі на вачах —
Перамога! Перамога!
Перамога!
На гэтым сёння ставім кропку. У наступны раз, спадзяюся, зноў нешта цікавае пашукаем.