Віляйчане вызначыліся са святам: у Віллянін дзень адбудзецца конкурс “Ад пакалення да пакалення”
15.08.2013
—
Новости Культуры
“РГ” паведамляла, што віляйчанам прапануецца выбраць, якое свята праводзіць у Віллянін дзень. У выніку інтэрнэт-галасаванняў перавага аддадзена сямейнаму святу. – Гэта будзе конкурс сярод бабуль, дзядуль і унукаў “Ад пакалення да пакалення”, – паведаміла намеснік дырэктара Вілейскага Палаца культуры Вольга Шляпо.
Будзе ён складацца з трох тураў: “Візітоўка”, “Творчы конкурс” і кулінарны конкурс “Бабуліны бліны”. Бліны таксама трэба будзе прадставіць творча і арыгінальна.
Цяпер шукаюць удзельнікаў конкурсу – будзе пяць, а можа і больш, каманд.
Улічана і сама цікавая прапанова, якая паступіла ад віляйчан: увасобіць у свяце паданне аб стварэнні Вілейкі. Яно будзе прадстаўлена падчас адкрыцця.
У свяце чакаецца ўдзел рыцарскага клуба “Паходня”. Будуць працаваць гульнявыя пляцоўкі для дзяцей. Адна з найцікавейшых – “Пясочны горад”.
Свята пачнецца ў 17 гадзін 30 жніўня на Вілляніным хутары.
Алесь ВЫСОЦКІ.
Фота plus.google.com