У Радашкавічах пройдзе выстава ў форме беларускай вечарынкі
09.08.2013
—
Новости Культуры

15 жніўня ў 16 гадзін у Радашкавіцкім цэнтры адпачынку адбудзецца літаратурная выстава дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы.
Прысвечаная яна 100-годдзю пастаноўкі п’есы “Паўлінка” Янкі Купалы.
Як адзначыла загадчыца аддзела культуры дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Вольга Пархімовіч, выставу праводзяць 15 жніўня, бо 100 гадоў таму ў гэты дзень “Паўлінку” паставілі ў Радашкавічах. Тады на прэм’еры быў сам аўтар.
Выстава пройдзе ў форме беларускай вечарынкі. Будуць песні, танцы і жывая музыка.
Аддзел інфармацыі.
Фота image.slidesharecdn.com