Алгарытм з пазалочанымі ніткамі

Источник материала:  

На прадпрыемстве «Слуцкія паясы» пачнуць выпускаць копіі слуцкіх паясоў.

Для гэтага тут закупяць новае нямецкае абсталяванне.

— У нас з’явiцца цэлая лінія па вытворчасці копій слуцкіх паясоў, — паведаміла дырэктар унітарнага прадпрыемства Ларыса Тарасава. — Над алгарытмам, які закладзены ў гэту ўнікальную вытворчасць, працавалі супрацоўнікі Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта. Паясы будуць вырабляцца з выкарыстаннем пазалочаных нітак.

Нагадаем, што Савет Міністраў Беларусі пастанавіў у другім квартале гэтага года даць РУП «Слуцкія паясы» бюджэтную пазыку ў памеры 3 млрд. рублёў для закупкі шырокага асартыменту матэрыялаў.

Вытворчасць копій слуцкіх паясоў будзе наладжана ў рамках дзяржаўнай праграмы адраджэння тэхналогій і традыцый вытворчасці слуцкіх паясоў і развіцця вытворчасці нацыянальнай сувенірнай прадукцыі «Слуцкія паясы» на 2012—2015 гады.

Абсталяванне і сыравіна для вытворчасці гэтых элементаў адзення, якiя будуць завозiць у краiну, вызваляюцца ад мытных пошлін. Акрамя таго, не абкладаюцца падаткам на дабаўленую вартасць абароты па рэалізацыі на тэрыторыі Беларусі аналагаў, копій, мастацкіх стылізацый слуцкіх паясоў і сувенірнай прадукцыі з таварным знакам «Слуцкія паясы».

←Несвижский замок представит уникальные коллекции часов мастеров из Европы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика