Што ж наперадзе? Я не ведаю…
Гэты лірычны верш Аляксандр Блок напісаў у далёкім 1914 годзе. Прайшло амаль сто гадоў з таго часу, а твор, як кажуць, не згубіў актуальнасці і сёння. Бо гэта — сапраўдная паэзія. Верш невялікі па памеры, таму варта прывесці яго цалкам на мове арыгінала:
Была ты всех ярче, верней
и прелестней,
Не кляни же меня, не кляни!
Мой поезд летит,
как цыганская песня,
Как те невозвратные дни...
Что было любимо —
все мимо, мимо...
Впереди — неизвестность
пути...
Благословенно, неизгладимо,
Невозвратимо... прости!
А вось як ён гучыць у перакладзе на беларускую мову, які зрабіў Мікола Федзюковіч:
Была ты пяшчотнай часінай
прадвесняй,
Не крыўдуй на мяне, не кляні!
Мой поезд ляціць,
як цыганская песня,
Як беспаваротныя дні...
Усё, што любіла ты, —
міма і міма...
Наперадзе што? — я не ведаю,
друг...
Усё блаславёна і непрымірыма,
Беспаваротна... даруй!
А цяпер некалькі слоў звычайнага перакладу з рускай на беларускую мову:
Взрыв — выбух
Целебно — гаюча
Опыт — дослед
Печатник — друкар
Оттащить — адтарабаніць
Отверстие — адтуліна
Запачканный — замурзаны
Отрицательный — адмоўны
Звездопад — зарапад
Ростовщик — ліхвяр.
Ну і досыць на сёння. У наступны раз, спадзяюся, зноўку нешта цікавае пашукаем.