Смех дый годзе

Источник материала:  

У Беларусі з’явіцца краіна жартаў.

Свайго роду дзяржава ў дзяржаве са сваім пасольствам і візамі будзе заснавана 13—14 ліпеня ў час брэсцкага абласнога свята народнага гумару «Спораўскія жарты».

— Каб стаць яе грамадзянінам, чалавеку трэба будзе расказаць анекдот, праспяваць песню або проста трапна пажартаваць, — расказвае Галіна Міхневіч, рэжысёр свята.

Цэнтрам мерапрыемства па традыцыі стане вёска Спорава Бярозаўскага раёна. Сюды ў гэтыя выхадныя з’едуцца прадстаўнікі 18 калектываў гумару. Кожны з іх прэзентуе свой міні-спектакль, напоўнены песнямі, танцамі і, безумоўна, жартамі.

— Гледачы змогуць убачыць «Еўрабачанне па-хмелеўску», даведацца, чаму бульба менавіта гэтак завецца, — працягвае Галіна Міхневіч. — Магчыма, завітаюць да нас і знакамітыя землякі Зоя і Валера.

Удзельнічаць у свяце будзе каля 270 артыстаў. Акрамя таго, тут пройдзе майстар-клас па народных танцах.

←Композициями из живых цветов встречает именитых гостей "Славянского базара" Витебск

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика