У Вілейцы запрацуе выстава Максіма Мандрыка
10.07.2013
—
Новости Культуры
12 ліпеня краязнаўчы музей запрашае на выставу маладога мастака Максіма Мандрыка. Адбудзецца яна ў зале выстаў імя Нікадзіма Сілівановіча а 17 гадзіне.
Максім Мандрык – вучань студыі вілейскага мастака Эдуарда Мацюшонка.
Мастак нарадзіўся ў Вілейцы ў 1995 годзе. Вучыўся ў школе № 6 з беларускім ухілам, пасля ў Вілейскай гімназіі № 2. Пасля дзявятага класа паступіў у гімназію-каледж мастацтваў Маладзечна на аддзялення станковага жывапісу.
Захапляецца такімі жанрамі жывапісу, як футурызм, гіперрэалізм, арт-фэнтэзі, партрэт, пейзаж. Быў удзельнікам вілейскага раённага пленэру юных мастакоў імя Нікадзіма Сілівановіча, удзельнічаў у фестывалі пачаткоўцаў дызайнераў.
Галіна СІНІЦА.
Фота content.foto.mail.ru