Будслаў. Прызнанне ў любові

Источник материала:  

Урачыстасці, прымеркаваныя да святкавання 400-годдзя з’яўлення цудатворнага абраза Маці Божай у Будславе, распачаліся ўчора.

Ім папярэднічала вялікая падрыхтоўка, у якой прыняла ўдзел уся каталіцкая супольнасць Беларусі. Дзяржава таксама садзейнічала падрыхтоўцы да свята. Былі выдзелены грошы на рэстаўрацыю Касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, дзе знаходзіцца агульнабеларуская святыня, для шматлікіх паломнікаў і гасцей арганізаваны дадатковыя рэйсы цягнікоў і грамадскага транспарту... Між тым дзясяткі тысяч людзей традыцыйна прыйшлі ў вёску Будслаў Мядзельскага раёна пешымі пілігрымамі.

На сёлетні юбілейны фэст з Ватыкана прыбыў старшыня Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу кардынал Жан-Луі Таран, якога Святы Айцец Францішак прызначыў сваім спецыяльным легатам на юбілейныя ўрачыстасці ў Будславе. У яго прысутнасці з нагоды вялікай падзеі ў Будславе будзе асвечаны крыж і памятны знак.

←В Могилеве появится дворик в стиле граффити

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика