Да 400-годдзя іконы Божай Маці ў Будславе працуе выстава ў Мядзеле

Источник материала:  

У цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Максіма Танка ўжо месяц працуе выстава “Жывая святыня, жывая малітва”.

Знаходзіцца ў краязнаўчым кутку, таму не звярнуць увагу проста немагчыма. Яна прысвечана 400-годдзю іконы Божай Маці ў Будславе. Ікона шануецца ўсімі каталікамі Беларусі, славіцца цудамі вылечвання, але звяртаюцца да яе па дапамогу і праваслаўныя. Таму не дзіва, што выстава карыстаецца папулярнасцю ў наведнікаў бібліятэкі.

На выставе можна таксама пазнаёміцца з малітвай да Маці Божай, гісторыяй стварэння касцёла (кляштаром бернардынцаў) і паштоўкамі. Работнікі бібліятэкі таксама падабралі матэрыялы з часопіса “Ave Maria”.

Выстава не зачыніцца і пасля будслаўскага фэста. У вас яшчэ ёсць магчымасць пазнаёміцца з ёй.

Галіна СІНІЦА.

Фота dic.academic.ru

←Новые подходы к подаче мероприятий "Славянского базара" необходимо искать каждый год - Сидоренко

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика