У Камарова на кірмаш прыедзе сотня народных майстроў
20.06.2013
—
Новости Культуры
Каля сотні майстроў выказалі жаданне паўдзельнічаць у выставе-кірмашы народных рамёстваў і промыслаў “Камарова – кола дзён”.
Прыедуць яны як з суседніх раёнаў, так і з далейшых мясцін, паведаміла бухгалтар цэнтра развіцця сельскага прадпрымальніцтва “Камарова” Наталля Нагорная. Народныя ўмельцы пакажуць майстар-класы.
Як раней інфармавала “РГ”, пройдзе свята 22 чэрвеня ў вёсцы Камарова. Пачнецца яно ў 12 гадзін.
У канцэртнай праграме выступяць як народныя, так і эстрадныя калектывы, а таксама дзеці, якія адпачываюць у цэнтры “Зубраня”.
Аддзел інфармацыі.
Фота Алеся ВЫСОЦКАГА.
Чытайце на гэту тэму таксама: