Нацюрморт у бетоне ўпрыгожыў Вілейку
19.06.2013
—
Новости Культуры
Адну з галоўных вуліц Вілейкі – 17-га Верасня, сёння ўпрыгожыла новая скульптура, аўтар якой Валеры Апарык, інжынер-скульптар Вілейскай ЖКГ.
У карзіне для кветак размясціліся яблык з чарвяком і груша. Гэты нацюрморт выраблены з бетону. Пра гэта рэдакцыі паведаміў дырэктар Вілейскай ЖКГ Віктар Паўлоўскі.
Раней у Вілейцы былі ўстаноўленыя скульптуры Дворніка і Лесуна, якія таксама нарадзіліся ў майстэрні Валерыя Апарыка.
Аддзел інфармацыі.
Чытай таксама:28.12.2012.Каля вілейскай ЖКГ усталявалі скульптуру Дворніка (+відэа)
3.08.2012.На Вілляніным хутары з'явіўся Лясун
30.07.2012.На Вілляніным хутары заўтра з’явіцца Лясун