Віляйчанін Усевалад Сцебурака 24 чэрвеня прэзентуе сваю кнігу ў Мінску
Паэты Усевалад Сцебурака і Анатоль Івашчанка ладзяць супольную прэзентацыю сваіх новых кніг у мінскім паб-клубе “Графіці”.
24 чэрвеня ў мінскім паб-клубе “Графіці” (зав. Калініна, 16) адбудзецца супольная прэзентацыя новых паэтычных зборнікаў Анатоля Івашчанкі “Хай так” і Усевалада Сцебуракі “Бег па самаадчуванні”. Абедзве кнігі пабачылі свет у серыі "Кнігарня пісьменніка" Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Аб гэтым паведаміла прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"
Усевалад Сцебурака — паэт, празаік, блогер. Нарадзіўся ў 1981 годзе ў Жлобіне. Дзяцінства правёў у Вілейцы. З сям’і лекараў. Бацька Мікалай і маці Інэса працуюць дактарамі ў Вілейцы. Брат Ананатоль – гісторык, кандыдат гістарычных навук. Ад 1998 года стала жыве ў Мінску.
Па адукацыі — гісторык. Быў навуковым супрацоўнікам у Дзяржаўным музеі тэатральнай і музычнай культуры РБ. У 2003—2006 гадах вучыўся ў аспірантуры і працаваў выкладчыкам на кафедры гісторыі Беларусі і паліталогіі ў БДТУ, а таксама ў БДПУ. Першая кніга "Крушня" выйшла ў 2007 годзе. Лаўрэат прэміі "Залаты апостраф" часопіса "Дзеяслоў" у намінацыі "Дэбют" (2004). "Бег па самаадчуванні" — кніга вершаў і празаічных зацемак, напісаных у 2007—2012 гадах.
У прэзентацыі возьмуць удзел:
Наталля Русецкая
Віталь Рыжкоў
Уладзімір Дрындрожык
Гурт “Re1ikt”
Пачатак у 19:30
Уваход вольны
Паводле:
Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"
Фота Радыё "Свабода"