«Еўрабачанне» ў Віцебску

Источник материала:  

«Слёзы» Эмілі дэ Форэст «упадуць» на сцэну «Славянкі».

Пераможца конкурсу «Еўрабачанне-2013» прыме ўдзел у цырымоніі ўрачыстага адкрыцця фестывалю. Песня «Толькі слёзы», якая прынесла датчанцы поспех на міжнародным конкурсе, прагучыць са сцэны Летняга амфітэатра 11 ліпеня. У гэты ж дзень на «Славянскім базары» выступіць і беларуская ўдзельніца «Еўрабачання-2013» Алёна Ланская.

Акрамя гэтага, 15 ліпеня ў час урачыстага закрыцця фестывалю на сцэну выйдзе яшчэ адна ўдзельніца міжнароднага песеннага конкурсу — украінка Злата Огневіч.

Дарэчы, кошт білетаў на гала-канцэрты адкрыцця і закрыцця «Славянкі» складае 450—980 тысяч рублёў і 380—650 тысяч рублёў адпаведна.

←В Бресте открылась выставка «Яков Балглей — художник Парижской школы»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика