У Астраўцы на конкурсе “Міні-міс” дарылі планшэт і фотаапараты
04.06.2013
—
Новости Культуры
У нядзелю, 2 чэрвеня, у Астраўцы прайшоў конкурс “Міні-міс”. Пераможца Гран-пры атрымала планшэт.
Для ўдзелу ў конкурсе было абрана 17 чалавек, але адна ўдзельніца адмовілася з-за цяжарнасці сваёй маці.
Пераможцай Гран-пры стала дзесяцігадовая Алена Іваска. Дзяўчынка ў якасці прызу ад спонсараў атрымала планшэт.
У малодшай групе, дзе дзяўчынкі да 8 гадоў, перамагла Дар’я Пятровіч.
А ў старэйшай, дзе ўдзельніцам ад 8 да 10 гадоў, перамагла Караліна Шуцяловіч. Яны атрымалі ў падарунак фотаапараты.
Таксама спонсары дарылі ролікі, навушнікі.
Як расказала мастацкі кіраўнік раённага Дома культуры Анастасія Ляховіч, мерапрыемства прайшло вельмі добра і на адным дыханні. Дзеці былі вельмі актыўныя і добра падрыхтаваныя.
Вольга ЮРКЕВІЧ.
Фота cotecaen.fr