Гурт «Ляпіс Трубяцкой» прэзентаваў першы сінгл з будучага альбому
27.05.2013 11:03
—
Новости Культуры
Мяркуючы з тэксту сінглу «Танцуй!», новы альбом мае атрымацца не менш «пратэставым» за некалькі папярэдніх, пiша Белсат.
Трэк «Танцуй!» запісалі падчас вясновага туру «Ляпісаў». Над запісам, звядзеннем і майстарынгам песні працавалі Андрэй Баброўка (Менск), Улад Ярун (Кіеў) ды Тэд Джэнсэн (Ted Jensen) (Нью-Ёрк).
«Вынік «Ляпісам» вельмі спадабаўся, так што, хутчэй за ўсё, увесь новы альбом гурта запішуць у супрацы з гэтым інтэрнацыянальным трыа», – паведамляе афіцыйны сайт гурта.