Старая, старая казка…
Гэтыя радкі Аляксандра Пушкіна добра вядомы кожнаму з нас. Спадзяюся. Нагадаем урывак з казкі на мове арыгінала:
Три девицы под окном
Пряли поздно вечерком.
“Кабы я была царица, —
Говорит одна девица, —
То на весь крещеный мир
Приготовила б я пир…”
А што адбывалася надалей, даведаемся ўжо ў перакладзе на беларускую мову “Казкі пра цара Салтана, пра яго сына славутага асілка князя Гвідона Салтанавіча і пра цудоўную прыгажуню царэўну Лебедзь”. Аўтар беларускага тэксту — Мікола Хведаровіч:
Тры сястрыцы пад акном
Пралі позна вечарком.
“Вось каб я была царыца, —
Кажа першая сястрыца, —
Дык адна на ўвесь бы свет
Я наладзіла б банкет”.
“А каб я была царыца, —
Адказала ёй сястрыца, —
Дык на ўвесь бы свет адна
Я наткала б палатна”.
“А каб я была царыца, —
Кажа трэцяя сястрыца, —
Нарадзіла б для цара
Я асілка-змагара”.
Толькі вымавіць паспела,
Дзверы ціха заскрыпелі,
Да сясцёр заходзіць цар —
Той краіны ўладар.
Ён за плотам слова ў слова
Слухаў іхнюю размову,
І малодшая таму
Спадабалася яму.
“Добры дзень табе, дзяўчына,
Ты царыцай стаць павінна,
І да восені — глядзі! —
Мне асілка нарадзі.
Вы ж, галубачкі-сястрыцы,
Выбірайцеся з святліцы
Ды спяшайцеся за мной
І за вашаю сястрой.
Будзе з вас адна ткачыха,
А другая паварыха”.
Пакідаючы свой дом,
Едуць госці за царом.
Цар не доўгі час збіраўся
І ў той вечар павянчаўся.
Ён гасцей усіх сабраў
І вялікі баль пачаў.
Потым госці і вяльможы
Палажылі спаць на ложак
Са слановай косці іх
І пакінулі адных.
Зліцца ў кухні паварыха,
А за кроснамі ткачыха,
Бо зайздросцяць бабы ёй —
Царскай жонцы маладой.
А царыца маладая
Абяцанак свой здзяйсняе —
Зацяжарыла яна…
На гэтым цікавым становішчы мы і прыпынімся. На сёння пакуль і ўсё. А ў наступны раз, спадзяюся, зноўку нешта цікавае перакладзём.