У Вілейцы пройдуць Першыя кандрацьеўскія чытанні
23.05.2013
—
Новости Культуры

25 мая ў зале выстаў імя Сілівановіча краязнаўчага музея адбудзецца навуковая канферэнцыя “Першыя кандрацьеўскія чытанні "Талент, непадуладны часу".
Іван Кандрацьеў (1849-1904) – пісьменнік, драматург, жывапісец, падарожнік. Нарадзіўся ў вёсцы Каловічы Вілейскага павету Віленскай губерні – цяпер Вілейскі раён.
У часе канферэнцыі выступяць дакладчыкі: як мясцовыя, так і сталічныя – з універсітэта культуры і мастацтваў і педагагічнага ўніверсітэта, адбудзецца прэзентацыя кнігі Аляксандра Смоліка “Божы дар Івана Кандрацьева". Удзельнікі канферэнцыі наведаюць малую радзіму Івана Кандрацьева – вёску Каловічы.
Пачатак канферэнцыі аб 11-й гадзіне.
Аддзел інфармацыі.
Фота vilmuseum.by