Фестываль песні і музыкі

Источник материала:  

10 мая на пухавіцкай зямлі адкрываецца двухдзённы творчы марафон

Рэгіянальны фестываль песні і музыкі на прыз кампазітара-земляка, народнага артыста Беларусі Ігара Лучанка (на здымку) носіць рамантычную назву «Майскі вальс». Яго заснавалі Пухавіцкі райвыканкам і Саюз кампазітараў Беларусі. Да ўдзелу ў конкурснай праграме запрошаны як асобныя выканаўцы, так і творчыя калектывы. Адзіная ўмова — удзельнікам трэба прадставіць два творы, адзін з іх напісаны Ігарам Лучанком.

Арганізатары пастараліся зрабіць так, каб фестываль стаў сапраўдным святам творчасці. Першы дзень распачынае «Горад майстроў», дзе можна не толькі ўбачыць шмат адметных узораў разнастайных народных рамёстваў, але і набыць арыгінальныя сувеніры. Затым урачыстае адкрыццё і самы напружаны пункт праграмы — уласна конкурс. Лепшых вызначыць кампетэнтнае журы пад старшынствам кампазітара, народнага артыста Беларусі Валерыя Іванова. Выканаўцы будуць змагацца за перамогу ў некалькіх намінацыях. А лепшы з лепшых атрымае Гран-пры фестывалю — прыз Ігара Лучанка.

Другі фестывальны дзень збярэ ўсіх удзельнікаў і гасцей на гала-канцэрт. Там плануецца сапраўдны феерверк зорак. У канцэрце возьмуць удзел заслужаны калектыў «Дзяржаўны ансамбль танца Беларусі», Беларускі дзяржаўны ансамбль «Песняры», Нацыянальны акадэмічны народны аркестр імя І. Жыновіча, арт-група «Беларусы», балет «Феерыя», а таксама Вікторыя Алешка, Вячаслаў Статкевіч, Уладзімір Правалінскі і іншыя вядомыя артысты. Можна будзе нават пачуць знакамітую рок-оперу «Курган» па матывах паэмы Янкі Купалы на музыку Ігара Лучанка.

←Алена Ланская блистала на репетиции Евровидения в ослепительном платье

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика