Сёння ў Маладзечне пачаўся трохдзённы конкурс-фестываль "Час жыць"
10.05.2013
—
Новости Культуры
Куды могуць патрапіць маладзечанцы падчас конкурса-фестываля.
Выстава творчых работ "ЧАЛАВЕК СКРОЗЬ ЧАС" | 10 мая На адкрыццё выставы запрашаюцца аўтарытэтныя мастакі, кіраўнікі студыі выяўленчага мастацтва, навучэнцы і ўсе жадаючыя. Перформансы, жывая музыка, стварэнне калектыўнага калажа "Што я вазьму ў будучыню?" |
Адкрытая дыскусія з удзелам запрошаных экспертаў "ЧАЛАВЕК: ПРАЕКТ БУДУЧАГА" | 10 мая Абмеркаванне актуальных пытанняў будучыні чалавека, культуры, уплыву інфармацыі і найноўшых тэхналогій. У дыскусіі бяруць удзел гісторыкі, прадстаўнікі навук пра чалавека, святары, мастакі і пісьменнікі, творчая моладзь. |
Майстар-класы "ЗРАБІ ЖЫЦЦЁ ПРЫГОЖЫМ!" | 10 мая Падтрымка моладзевай творчасці, духоўна-маральнае выхаванне, стварэнне творчых сувязяў. |
Валанцёрская сустрэча "ЧАЛАВЕК – ЧАЛАВЕКУ" | 10 мая Прэзентацыіваланцёрскіхпраектаў ідабрачынныхініцыятыў, магчымасцьпошуку сэнсуінатхнення ўдобрыхсправах. |
Начны кінапаказ на музычным падворку | 10 мая Сустрэча-гутарка з рэжысёрамі аб магчымасцях сучаснага кіно. Прагляд конкурсных работ, кароткаметражных фільмаў. |
Вялікая конкурсная канцэртная праграма "ЧАС ЖЫЦЬ!" | 11 мая Намінацыи "музычная і тэатральная творчасць", "паэзія". |
Флэш-моб "СУСТРЭЧА З ПРОДКАМІ" | 11 мая Можна далучыцца да гісторыі свайго народу, усвядоміць адказнасць за сваю сучаснасць і будучыню, прыняць эстафету веры, культуры і чалавечнасці. |
Рок-канцэрт | 11 мая Бяруць удзел беларускія моладзевыя рок-гурты. |
Трэнінг "ЖЫЦЬ, КАБ ЖЫЦЬ!", "ПЕРАМОГА: ПАСЛЯ БЯДЫ", майстар-клас "ВА УНІСОН З ЖЫЦЦЁМ", гутаркі для тых, хто сумняецца "А ЦІ ЁСЦЬ СЭНС?" і "ВЕРУ-НЕ ВЕРУ" | 12 мая Удзельнічаюць псіхолагі, святары. Трэнінгі і гутаркі дапамагаюць растлумачыць маладым людзям сумневы і асабістыя цяжкасці, знайсці спосабы іх пераадолення. |
Закрыццё фестываля-конкурса | 12 мая Абмеркаванне вынікаў, ўзнагароджанне пераможцаў, водгукі, планы на будучыню, музычныя выступы. |
Калі вы жадаеце стаць удзельнікам фестываля, а не толькі назіральникам, глядзіце ўмовыТУТ
Аддзел інфармацыі.