На флiрт з публiкай не iду

Источник материала:  

Кнiгi гэтага беларускага пiсьменнiка рэальна чытаюць - студэнты, моладзь, iнтэлiгенцыя... Хтось абураецца, хтось захапляецца, бо аўтар не баiцца казаць пра глабальныя праблемы цывiлiзацыi, выказваць меркаваннi, якiя выклiкаюць цэлы шквал эмоцый. Свет ягоных твораў жорсткi, застрашлiвы, але героi маюць дастаткова сiлаў для супрацьстаяння. Дыскусii i спрэчкi вядуцца, пры гэтым сам iх герой, Юры Станкевiч, мала паказваецца публiчна, практычна не ўдзельнiчае ў жыццi лiттусоўкi, не свецiцца ў сацыяльных сетках...


- Чаму вы пазбягаеце публiчнасцi? Гэта пазiцыя, уласцiвасць характару, жыццёвыя абставiны?


- Лiтаратурны эксгiбiцыянiзм - адна з формаў прыцягнуць увагу чытача i спажыўца ў адной асобе. Даходзiць да таго, што некаторыя нашы лiтаратары пачынаюць натуральна распранацца для розных каляндарыкаў, i не толькi жанчыны. Дык хоць бы падкачалiся ў спортзале спачатку, не дэманстравалi сваю плюгавасць. На жаль, падобны флiрт з публiкай, з крытыкамi мае месца. На мой сцiплы погляд, гэта бессэнсоўна i нават ганебна. Навошта ўвогуле паддобрывацца да публiкi, тым больш сур'ёзнаму аўтару? Грамадству не да вас. Яно ўвогуле не супраць, каб вас "прыгнобiць". Ну з'явiцца на даляглядзе чарговы маралiзатар, паслухаюць яго - i далей па сваiх справах. I з базара панясуць не вас, а "милорда глупого". А вось калi знайсцi ў грамадства болевую кропку, нацiснуць на яе словам, а ўслед яшчэ дадаць лiтаратурнага выспятка, карысцi будзе значна больш. Таму бегаць "з вырачанымi вачыма" па розных форумах, прэзентацыях, лiтвечарынах, на маю думку, не прыносiць сапраўднага поспеху. А калi нешта i набягае, дык гэта часовая з'ява.


- Моладзь любiць ваш раман "Любiць ноч - права пацукоў" за вобраз героя, Данiлы Прусака, якi ў адрозненне ад большасцi персанажаў сучаснай беларускай прозы дзейнiчае, як супермэн, бязлiтасна помсцiць, судзiць... Даўно вялiся спрэчкi, якi ён, герой сучаснасцi? Здрабнеў, маўляў... Магчыма, менавiта ваш Данiла - герой новага тыпу?


- Справа ў тым, што гераiчнае драбнее разам з нашай еўрапейскай цывiлiзацыяй i разам з такой вялiкай метафiзiчнай мутацыяй, як хрысцiянства. Паганская цывiлiзацыя i пачаткова хрысцiянская спарадзiлi мноства герояў. Дастаткова ўспомнiць Старажытную Грэцыю, Рым, скандынаўскiя мiфы, Стары Запавет i гэтак далей. Шэкспiраўскi Гамлет - хiба не звышчалавек Сярэднявечча? На вялiкi жаль, мы перажываем этап iнвалюцыi i цалкам можам пераўтварыцца ў цывiлiзацыю гермафрадытаў, дзе запануе "яно", якое змяшчае мужчынскае i жаночае. Пагрозлiва ўзрастае дзеянне гомасэксуальнай культуры, што назiраецца цяпер не толькi ў краiнах Заходняй Еўропы. Легiтымiзацыя аднаполых шлюбаў - толькi пачатак. Ужо спрабуюць узаконiць педафiлiю, заафiлiю, могуць дайсцi да таго, што традыцыйныя формы шлюбаў памiж мужчынамi i жанчынамi будуць забаронены. Супрацьстаiць гэтаму гераiчны мужчынскi пачатак. Таму героi ў нас яшчэ запатрабаваныя. Мой Данiла з рамана пасталеў, бо ў 1990-х яму было за трыццаць. Але з'явiлiся героi больш крутыя. Гэта Берташ Яновiч з антыўтопii "П'яўка", Следак з "Эрынiй", Сплюшка са "Святла поўнi", Марта з "Фальконы" з кнiгi "Шал" i iншыя. Я iх нават палюбiў, як сваiх дзяцей альбо сваякоў. Затое на iх адрэагавалi нашы лiбералы i прыхiльнiкi мультыкультуралiзма так, што той-сёй пачаў патрабаваць ледзь не расстраляць аўтара.


- Зараз спрабуюць ахарактарызаваць лiтаратуру нулявых... У Расii з'явiўся новы рэалiзм, у нас нiбыта назiраецца неарамантызм паралельна з постмадэрнiзмам цi як яго там назваць. Перастае працаваць падзел лiтаратуры на белетрыстыку i "сур'ёзную"... Якiм вы бачыце беларускi лiтаратурны працэс у недалёкай будучынi?


- З'явiлася новае пакаленне, пакаленне "iкс", якое, па словах Iрыны Хадарэнка, здольнае адрознiць "рэальную" лiтаратурную рэч ад сцёбу. Яму не даспадобы як анемiчныя героi з "хiхiкаючага" пакалення, так i тупаватыя артадоксы, што ў некаторых кнiгах апантана капаюць у вёсках бульбу i хваляць у перапынках Расiю. Шмат новых iмёнаў адкрыла выдавецтва "Галiяфы", адным з кiраўнiкоў якога з'яўляецца пiсьменнiк Змiцер Вiшнёў. Важнейшы фактар - iх беларускамоўнасць, бо не адзiн я лiчу, што стварыць нешта вартае на мове суседняй дзяржавы проста немагчыма. Мне, верагодна, запярэчаць, вось былi такiя пiсьменнiкi, як Джозэф Конрад, Уладзiмiр Набокаў, але выключэннi ёсць амаль з любога правiла.


- Вы фаталiст?


- Мы шмат чаго не здольны змянiць, i да гэтага варта адносiцца, так бы мовiць, холадна i разлiкова. Але ёсць людзi, якiя здольныя прадбачыць наперад, на дзень, месяц, год, нават тысячу гадоў, узяць хаця б Герберта Уэлса цi аўтара рамана "1984" Оруэла. Да такiх адношуся з вялiкай павагай. Бо прадбачыць - гэта значыць i ўдзейнiчаць на будучыню.


- А будучыня ў вашых раманах выглядае даволi змрочна... Як вы лiчыце, прагрэс - гэта фiкцыя? Можа быць, тэхнагенная цывiлiзацыя - проста вялiкая памылка?


- Нават слова "прагрэс" Фрыдрых Нiцшэ лiчыў словам-мяшанцам, словам-бастардам. Самыя вялiкiя дасягненнi цiвiлiзацыi - гэта працэсы, што няўмольна разбураюць тыя грамадствы, у якiх яны адбываюцца. Мы зараз бачым, як тэхналагiчная магутнасць еўраатлантычнай цывiлiзацыi лiтаральна павiсла на саплях i можа хутка абрынуцца ў хаос. Памылка? А каму мы зробiм "прад'яву" за гэтую памылку? Начальнiку Сусвету? Але ж той нiколi не адказвае. Як калiсьцi высказаўся Карлас Кастанеда, "Бог пагражае нам ужо пяць стагоддзяў запар, але гэта нiчога не змяняе". Усё можа скончыцца, як у блокбастэры Кормака Макарцi "Дарога", i куды мы тады сунем нашы прагрэсы?


- Якое сёння месца пiсьменнiка ў грамадстве? У што ператварылася лiтаратурная праца?


- Як выказаўся, калi не памыляюся, Уэльбэк, лiтаратура - адзiны вiд дзейнасцi, якi дазваляе не зарабляць нi граша, не рызыкуючы стаць пасмешышчам. Каб пракармiцца - пэўна, трэба ствараць лiттрэш. Яшчэ больш паспяхова "зачапiцца за карцiнку" - за кiно, тэлебачанне. Але i там паўсюдна ствараюцца "кланчыкi", якiя iмкнуцца нiкога не дапускаць да сваёй кармушкi. Светам пачынаюць ледзь не кiраваць "дураплясы". Калi, прыкладам, у Расii выступала група "Ласковый май", пасля яе выступу прыбiральшчыкi збiралi па пяць-дзесяць тысяч жаночых трусоў i лiфчыкаў, такi экстаз ахоплiваў публiку. Ды i цяпер будуць прагна глядзець, як скача чарговы "дурапляс".


- Людмiла Улiцкая неяк напiсала: "Все хотят быть богатыми, здоровыми и красивыми, но мир состоит почему-то главным образом из бедных и больных. Но чудесные дары - сострадание, милость, верность - чаще всего являются именно там, в тени жизни". Месца пiсьменнiка - сярод маргiналаў? i цi магчыма вялiкая лiтаратура без спачування да абражаных i пакрыўджаных?


- Крыху рытарычна з боку Улiцкай, на мой погляд. У заценi жыцця часцей адбываецца зусiм iншае. Усе мы глядзелi такую стужку, як "Тытанiк". Высакародныя героi з каютаў трэцяга класу ратуюць тапельцаў, жанчын, дзяцей. На самой справе статыстыка была iншай. Пасажыры з першага класа выратавалi ўсiх сваiх жанчын i дзяцей, а некалькi мiльянераў саступiлi месцы ў шлюпках кабетам з трэцяга класа, а самi загiнулi. Пасажыры другога класа захавалi восемдзесят працэнтаў сваiх жанчын. А большасць жанчын i дзяцей, хто плыў трэцiм класам, загiнулi, бо тыя, хто быў мацнейшы, павыкiдвалi iх за борт. Такая вось жорсткая карцiна жыцця. Можа быць, таму менавiта пiсьменнiк, творца i павiнен заклiкаць да спагады. "Зямля" Кузьмы Чорнага, "Голад" Кнута Гамсуна, "Бедныя людзi", "Кроткая" нашага лiцвiна Дастаеўскага важней за многiя лiтбурбалкi сучаснасцi.


- Для каго вы пiшаце? Хто ваш чытач?


- Хоць сам далёка не маладзён, але звяртаюся i да моладзi. Нядаўна нават здаў у выдавецтва кнiжку для тынейджэраў пад назвай "Брамнiк заўжды самотны". Гэта аповесць пра маладога спартсмена, таленавiтага футбольнага галкiпера. У нас шмат рэальных маладых герояў з пакалення "iкс". Вось, прыкладам, я ведаю пра чэмпiёна свету па тайбоксу Вiталя Гуркова. Цiкавiцца мастацтвам, лiтаратурай, размаўляе выключна на роднай мове. Чым не герой?


- Вам самому бывае страшна ад таго, што вы пiшаце? Iншапланецяне, кантроль над розумам, апантанасць... Цi ёсць у чалавецтва надзея?


- У iншапланецян я, вядома, не веру, па-мойму, гэта глупства. Хоць ёсць нешта больш глыбокае i страшнае, але пакуль нам нiчога пра тое не вядома. Як сказаў аднойчы Уiльям Джэймс, магчыма, мы самi ў Сусвеце падобныя да сабак i катоў у нашых бiблiятэках, якiя бачаць кнiгi i чуюць размову, але не маюць i найменшага разумення, пра што яна.


Я дрэнны аналiтык i за ўсё чалавецтва гаварыць не магу, а па iнтуiцыi i так бачна, што ў людстве запушчаны нейкi механiзм генетычнага i сацыяльнага выраджэння. Як з iм змагацца? Адказы могуць выклiкаць чарговае абвiнавачванне ў непалiткарэктнасцi. Еўраатлантычная цывiлiзацыя - блiжэйшы прыклад: народ атлусцеў, заграз у спажываннi, задавальненнi iнстынктаў, раскошы. Цяпер ў яго актыўна ўкараняецца iншы соцыум, з больш здаровым генафондам. Чым гэта скончыцца - даўно зразумела. Эмiль Мiшэль Чаран, французскi фiлосаф, эсэiст, яшчэ шмат гадоў таму папярэджваў: "Нацыя, якая згубiла гонар, перастала бачыць у сабе сэнс, галоўны кошт Cусвету, сама сабе адразае далейшае развiццё". I што мы бачым? Наркотыкi, скокi, гламур, аднаполыя шлюбы. Не за гарамi смута, сацыяльная напружанасць i незадаволенасць. Вось i ў нас у Мiнску ўжо аднойчы "забегаў" па рэйках "гей-трамвайчык" з вясёлкавымi сцягамi i адпаведнымi патрабаваннямi. Вядома, адказы на любыя пытаннi можна знайсцi. Але ў еўрапейцаў няма адказу, яны нават не здольныя сфармуляваць праблему правiльна. На таго ж, хто гэта зробiць, абрынуцца абвiнавачваннi ў непалiткарэктнасцi i расiзме. А жыць спакойна наўрад удасца. Назраваюць чарговыя экалагiчныя, тэхнагенныя змены i катастрофы. Хутчэй за ўсё, i мы таксама не застанемся ад iх убаку.

 

Советская Белоруссия №82 (24219). Суббота, 4 мая 2013 года.

Автор публикации: Людмила РУБЛЕВСКАЯ

←Сеть

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика