Хутка ў Маладзечне запрацуе выстава мясцовых фатографаў
02.05.2013
—
Новости Культуры
![](http://www.21.by/pub/news/2013/05/1367553725666173.jpg)
Фота Ульяны Хіла (18 гадоў). "Цуда, якое завуць Азумія".
Палац культуры рыхтуе новую выставу. Яна запрацуе ў панядзелак, 6 мая.На выставе можна будзе пабачыць адметныя працы ўдзельнікаў гарадскога экалагічнага фотаконкурсу “Свет, у якім мы жывём”. Гэты конкурс ладзіўся ў дзіцячым цэнтры культуры “Расток”.
Увогуле ў ім удзельнічалі 42 фатографы-аматары горада і раёна ва ўзросце ад 12 да 20 гадоў. Але на выставе будзе прадстаўлена толькі каля 25 прац.
Хутка кожнае фота знойдзе сваё месца.
Настасся РОЎДА.
Фота Настассі РОЎДЫ.