У Вілейцы адкрыецца фотавыстава “Вілейшчына на фотаздымках Віталя Раковіча”
02.05.2013
—
Новости Культуры
У зале выстаў імя Сілівановіча краязнаўчага музея 8-га мая а 17-й гадзіне адкрываецца выстава “Вілейшчына на фотаздымках Віталя Раковіча”.
Аб гэтым нашаму выданню паведаміла старшы навуковы супрацоўнік музея Вольга Коласава.
Віталь Раковіч – удзельнік і лаўрэат конкурсаў у Беларусі і за яе межамі. Правёў дзесяткі персанальных выстаў. На выставе будуць прадстаўлены работы, на якіх можна будзе пабачыць архітэктурныя помнікі Вілейшчыны, прыгожыя мясціны зямлі над Віліяй.
Віталь Раковіч. Вілейка, касцёл Узвіжання Святога Крыжа:
Аддзел інфармацыі.
Фота ztravel.by.