Юбілейны Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі “Маладзечна-2013” пройдзе ў чэрвені
Фота з леташняга фестываля.
Пачалася падрыхтоўка да Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна-2013”. Па рашэнні аргкамітэта ў гэтым годзе ён пройдзе 7 і 8 чэрвеня.
– Да таго ж будзе свята і на трэці дзень, бо 9 чэрвеня пройдзе рэгіянальны фестываль “Адна зямля”, – кажа начальнік аддзела культуры Маладзечанскага райвыканкама Аляксандр Рамановіч.
Фестываль песні і паэзіі сёлета лічыцца юбілейным. Ён прысвечаны 20-годдзю заснавання фестывалю. Першы прайшоў у 1993 годзе на маладзечанскім стадыёне.
Фестываль прымеркаваны і да 75-годдзя Мінскай вобласці, а таксама да 625-годдзя горада Маладзечна.
– Феерверк летась быў на адкрыцці фестывалю, бо да нас прыязджалі высокапастаўленыя госці, – кажа спадар Аляксандр. – Але сёлета хутчэй за ўсё ён будзе на закрыццё.
Леташнія фота тут:
Вольга ЮРКЕВІЧ.
Фота Зоі ХРУЦКАЙ.