Дзень добры, племя маладое...
Сёння зноўку звернемся да творчасці Аляксандра Пушкіна. Нагадаем чытачам урывак са знаёмага ўсім (хочацца думаць) верша на мове аўтара, які быў напісаны ў 1835 годзе:
…Вновь я посетил
Тот уголок земли, где я провел
Изгнанником два года незаметных.
Уж десять лет ушло с тех пор —
и много
Переменилось в жизни для меня,
И сам, покорный общему закону,
Переменился я — но здесь опять
Минувшее меня объемлет живо,
И, кажется, вечор еще бродил
Я в этих рощах…
А вось як гучыць гэты верш у перакладзе на беларускую мову, які зрабіў Максім Танк:
...Я зноў наведаў
Зацішны той закутак, дзе правёў
Выгнаннікам нямала часу.
З тых дзён мінула дзесяць год —
і многа
Перамянілася ў жыцці маім,
І сам, пакорны ўсеагульнаму
закону,
Перамяніўся я — ды тут ізноў
Мінулае мяне ўсюды сустракае.
Здаецца, ўчора я яшчэ блукаў
Па гэтых пералесках...
...Дзень добры, племя
Маладое, незнаёмае! не я
Убачу твой магутны позні ўзрост,
Калі перарасцеш маіх знаёмых
І іх старую галаву заслоніш
Ад воч вандроўніка.
Але хай мой унук
Пачуе шум ваш прывітальны тут, калі,
Вяртаючыся ад сяброў з бяседы,
Прыемных і вясёлых поўны дум,
Ён пройдзе міма вас у змроку ночы
І ўспомніць пра мяне.
А цяпер крыху звычайных перакладаў слоў:
осада — аблога
справка — даведка
обсуждать — абмяркоўваць
арбуз — кавун
жена кузнеца — каваліха
тулуп — кажух
щепка — трэска
смысл — сэнс
ангел — анёл
селение — сяліба
лоскут, клочок — лапік
рядом, возле — поруч
сень — шаты
топь, трясина — твань
щекотать — казытаць
кличка — мянушка.
Ставім кропку. На сёння досыць. А ў наступны раз, спадзяёмся, зноўку нешта перакладзём.