Упершыню ў Астраўцы пройдзе “Міні-міс”

Источник материала:  

Ужо адабралі 17 удзельніц ад 6 да 10 гадоў з Астраўца і раёна.

У малодшай групе, дзе дзяўчынкі да 8 гадоў, будуць выступаць 11 прыгажунь.

А ў старэйшай, дзе ўдзельніцам ад 8 да 10 гадоў, выступяць шасцёра.

Цяпер з дзяўчынкамі займаюцца вакалісты і танцоры.

І ўжо 19 мая ў кінаканцэртнай зале “Астравец” адбудзецца фінал конкурсу.

Удзельніцам трэба прыдумаць візітку, падрыхтавацца да творчага конкурсу і двух дэфіле. Першае называецца “Я ў таты модніца”, дзе трэба будзе прадэманстраваць густ у паўсядзённым адзенні. А другое – “На балу ў Папялушкі”, дзе ўжо спатрэбіцца вечаровая сукенка.

Летась у Астраўцы выбіралі “Міс Астраўчанку”. Там удзельніцы былі больш старэйшыя і перамагла 19-гадовая студэнтка БДЭУ Ксенія Шлыковіч.

Пра гэта расказала дырэктар раённага дома культуры Ірына Расамацкая.

Настасся РОЎДА.

Фота img-fotki.yandex.ru.

←Алене Ланской подарили звезду

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика