Вучні ўяўлялі мядзельскі замак

Источник материала:  

Вось такі замак можна стварыць з пластыкавых бутэлек

Падведзены вынікі раённага конкурсу на лепшую мадэль мядзельскага замка сярод вучняў і педагогаў устаноў адукацыі. Гэты замак існаваў у 15 – пачатку 18 стагоддзя.

На конкурс было прадстаўлена 15 прац. Замкі рабілі з розных матэрыялаў: салёнага цеста, пап’е-машэ, гіпсу, паперы, пенапласту і нават пластыкавых бутэлек.

У намінацыі “Макет” перамагла сярэдняя школа №2 Мядзела. Лепшы малюнак прадстаўлены з Будслаўскай СШ. Пабачыць конкурсныя працы можна на выставе ў цэнтры творчасці дзяцей і моладзі.

Алесь ВЫСОЦКІ.

ФотаАлеся ВЫСОЦКАГА.

←"Беларусьфильм" впервые примет участие в фестивале женского кино "A Corto di Donne"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика