Фэст экскурсаводаў: Ілля, Маладзечна, Астравец
16.04.2013
—
Новости Культуры
Сёлета ў нашым рэгіёне адбудзецца чатыры сустрэчы, прымеркаваных да Міжнароднага дня помікаў і мясцінаў.
У пятым беларускім Фэсце экскурсаводаў прымуць удзел Астравец, Маладзечна і вілейская Ілля.
Месца | Назва экскурсіі | Час і месца збору | Экскурсавод |
Ілля, Вілейскі раён | Вілейшчына літаратурная | 20 красавіка, 11.00. Ільянская сярэдняя школа | Супрацоўнікі музея |
Астравец | Гісторыя Астраўца | 21 красавіка, 11.00. Помнік Леніну | Ірына Чаславаўна Казак |
Маладзечна | “Архітэктурная спадчына Другой Рэчы Паспалітаў у Маладзечна” | 20 красавіка, 14.00. Каля драмтэатра | Уладзімер Садоўскі |
Гісторыя і сучаснасць Маладзечна (экскурсія для дзяцей 6-8 год) | 20 красавіка, 11.30. Цэнтральная плошча | Жана Вітальеўна Дудчанка |
Фэст экскурсаводаў – гэта шэраг бясплатных экскурсій, якія правядуць спецыялісты і аматары па небанальных мясцінах і тэмах. Ідэя Фэста заключаецца ў тым, каб пазнаёміць жыхароў раёнаў і нават канкрэтных вуліц з тымі помнікамі, побач з якімі яны жывуць і ходзяць кожны дзень, але няшмат чаго пра іх ведаюць.
Пра ўсе экскурсіі можна пачытаць тут: http://fest.icomos.by/.
У праграме ёсць таксама роварныя экскурсіі па-за межамі рэгіёна.
Паводле прэс-рэліза арганізатараў Фэста экскурсаводаў.