У Вілейцы праходзіць выстава мясцовага мастака Івана Патапчука
10.04.2013
—
Новости Культуры
Іван Патапчук на выставе
У зале выстаў імя Сілівановіча краязнаўчага музея праходзіць персанальная выстава мясцовага мастака Івана Патапчука. Яна прымеркавана да 80-годдзя творцы.На выставе прадстаўлены вілейскія краявіды, нацюрморты, карціны, прысвечаныя родным людзям.
Іван Патапчук падараваў краязнаўчаму музею адну са сваіх апошніх прац “Вілейка будуецца”, паведаміў дырэктар установы Сяргей Ганчар.
Выстава працягнецца да канца красавіка.
Аддзел інфармацыі.
Фота vilmuseum.by