У Маладзечне адбудзецца сустрэча з пісьменніцай Тамарай Лісіцкай
09.04.2013
—
Новости Культуры
Пачнецца яна ў 17.00 17 красавіка ў цэнтральнай бібліятэцы імя Максіма Багдановіча.
Тамара Лісіцкая – беларуская пісьменніца, аўтарка чатырох раманаў, тэлерэжысёр, сцэнарыст, радыёвядучая.
У сваім блогу яна напісала: “Доўгі час мне было цяжка сфармуляваць свой кірунак, статус, прафесію. Сёння я спыніла спробы зрабіць гэта. Так і жыву, не маючы адназначнай прафесійнай арыентацыі”.
Аддзел інфармацыі.
Фота budzma.org
Чытайце таксама:
8.04.2013.У Маладзечне адбудзецца пяты па ліку конкурс “Маладзічок”
7.04.2013.“Фэст экскурсаводаў” пройдзе ў Маладзечне і Астраўцы
6.04.2013.Выйшла кніга паэта, які дыктуе вершы
6.04.2013.Новыя назвы маладзечанскім вуліцам дадуць самі гараджане