“Рамэа і Джульета” гучала на мове Шэкспіра ў Маладзечанскім політэхнічным каледжы

Источник материала:  

Камедыя Наталлі Арсенневай “Сваты” на тыдні філалагічных дысцыплін.

Ад 25 да 30 сакавіка ў Маладзечанскім дзяржаўным політэхнічным каледжы праходзіў тыдзень філалагічных дысцыплін пад назвай “Садружнасць мастацтваў”.

Пра свята распавялі выкладчыкі  беларускай і рускай моў Алена Галгоўская і Ірына Шурпік:

– Такое мерапрыемства праходзіць у каледжы штогод, – кажуць выкладчыцы. – Традыцыя гэта вельмі даўняя. Падобныя тыдні ладзяцца па кожнай  спецыяльнасці. Кожны дзень з тыдня філалагічных дысцыплін быў прысвечаны пэўнаму віду мастацтва.

Панядзелак – Дзень пісьменніка

Адбылася сустрэча з работнікамі цэнтральнай бібліятэкі імя Максіма Багдановіча. Паэткі з Маладзечна Лідзія Гардынец і Таццяна Атрошанка прадстаўлялі свае кнігі.

Аўторак – Дзень паэзіі

Юнакі і дзяўчаты прадстаўлялі ўласныя пераклады замежных вершаў, чыталі вершы на розных мовах.

Навучэнцы разам з выкладчыкамі прадставілі “Рамэа і Джульету” на рускай  і англійскай мовах, спявалі песні на французскай, англійскай і рускай мовах.

Адметнасцю гэтага дня стала тое, што слухачы курса рускай мовы ў каледжы, якія родам з Нігерыі, спявалі песню “Вучаць у школе”, а адзін з іх чытаў верш “Я памятаю цудоўнае імгненне” Аляксандра Пушкіна.

Серада – Дзень тэатра


Увазе гледачоў прадставілі камедыю Наталлі Арсенневай “Сваты”, прымеркаваную да 110-годдзя з дня нараджэння паэткі.

Гэта звычайная гісторыя, аздобленая нацыянальным каларытам, беларускімі народнымі песнямі, танцамі і сакавітым народным гумарам пра тое, як дзяўчына абрала сабе жаніха.

Вось тут свой акцёрскі талент паказалі як навучэнцы, так і выкладчыкі. А пасля спектакля “акцёры” каледжа дружным складам адправіліся на чай, дзе яшчэ доўга не сціхаў гоман і смех.

Чацвер – Дзень жывапісу

Ён падарыў сустрэчу з мастачкай Ірэнай Ханеўскай, якая прадставіла сваю выставу  “Іншы свет” у цэнтральнай бібліятэцы. Наведнікаў уразілі незвычайныя работы, выкананыя тушшу і пяром.

Пятніца – Дзень музыкі

Ён падарыў шчырую сустрэчу з беларускай народнай песняй.

Акрамя гэтага, ініцыятыўныя групы навучэнцаў прадставяць свае творчыя работы, газеты, малюнкі на кожны дзень тыдня.

– Самае складанае – знайсці нешта новае, укласці сваю энергію, фантазію і сілу так, каб гэта праца захапіла астатніх, – кажуць выкладчыкі. – І калегаў, і вучняў. А, як вядома, – дружная каманда дамагаецца выдатных вынікаў.

Аляксандра ЭГЕРТ.

Фота  забяспечана Аляксандрай ЭГЕРТ.

Чытайце таксама:

4.04.2013.Маладзечанец стаў чэмпіёнам Беларусі ў гіравым спорце

4.04.2013.Аварыя на трасе Мінск–Маладзечна. Выратавалі двух чалавек

3.04.2013.У Маладзечанскай дзіцячай школе мастацтваў 5 красавіка пройдзе конкурс ансамбляў

3.04.2013.У краме "Водар хлеба" ў Маладзечне выбухнуў кандыцыянер

3.04.2013.Тэатр лялькі “Батлейка” ўпершыню арганізоўвае Міжнародны фестываль

←В Витебске состоялось гала-шоу «Звезды мирового балета»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика