Гурт Akute збіраецца ў дэбютны тур па краіне

Источник материала:  
03.04.2013 13:01 — Новости Культуры


Напярэдадні вялікага тура па Беларусі з праграмай «Як на далоні» гурт Akute прэзентаваў новую песню «Наскрозь».



Гэта першы новы матэрыял трыа з часоў мінулагодняга альбома «Не існуе». Прэм’ера песні на канцэртах адбылася яшчэ ў лістападзе і, мяркуючы па колькасці аматарскіх відэаздымак на YouTube, яна амаль адразу атрымала прызнанне прыхільнікаў гурта. Студыйная версія з’явілася літаральна днямі і музыкі вырашылі не трымаць яе да лепшых часоў.

Тур «Як на далоні» будзе першым у кар’еры гурта, нягледзячы на тое, што ва ўсіх гарадах яны ўжо выступалі і не раз. Новая канцэртная праграма, названая ў гонар адной з песень Ulis, будзе больш канцэптуальна збудаванай.

Будуць і эксперыменты, у тым ліку з разагрэвам. Напрыклад, у Мінску будзе граць электронны праект Pryzma, у Магілёве зайграе расійскі гурт Kirov, а ў Брэсце —украінскі гурт «Фіолет».

Расклад тура: 10.04 — Магілёў, Cuba; 12.04 — Мінск, Re:Public; 13.04 — Віцебск , «Паддашак»; 20.04 — Гомель, ГЦК; 26.04 — Брэст, «1 мая»; 27.04 — Гродна, фэст «Хавайся ў бульбу».



←Фестиваль художественного творчества молодежи "Арт-вакацыі" стартует 6 апреля в Беларуси

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика