Паклікаў свет куліс

Источник материала:  

Любаншчына збірае таленты ў «Чароўны куфэрак».

Адкрыты фестываль з такой назвай зноў аб’яднаў на Міншчыне лепшыя юныя тэатральныя надзеі.

У апошнія дні сакавіка сваё майстэрства на фестывальных падмостках пакажуць 15 тэатральных калектываў. Сярод іх — дзіцячыя і маладзёжныя тэатры, лялечныя тэатральныя калектывы Міншчыны, калектывы з Гродна, Гомельскай вобласці і Украіны. Прадугледжана і адукацыйная праграма — у рамках фестывалю будзе працаваць творчая лабараторыя для кіраўнікоў дзіцячых тэатральных калектываў. Упершыню ў мерапрыемствах прыме ўдзел кінашкола «Сінема» дзіцячага Цэнтра тэатра і кіно горада Мінска.

Для ўдзельнікаў фестывалю выбраны лепшыя пляцоўкі. Спектаклі ідуць на сцэнах Любанскага раённага цэнтра культуры, дзіцячай музычнай школы і Сароцкага сельскага Дома культуры. Гледачы ўбачаць пастаноўкі «Да трэціх пеўняў» В. Шукшына, «Руслан і Людміла» А. Пушкіна, «Чортаў скарб» У. Караткевіча, «Чаму з маленства, з ураджэнства...» А. Гаруна і іншыя пастаноўкі, шмат казак і нават пластычны спектакль.

Узначальвае журы заслужаны артыст Беларусі, дэкан тэатральнага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў прафесар Уладзімір Мішчанчук.

←Запретное чтение

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика