Пражыць без Дуба можна, а як без жалудоў?

Источник материала:  

Свинья под Дубом вековым

Наелась желудей досыта, до отвала;

Наевшись, выспалась под ним;

Потом, глаза продравши, встала

И рылом подрывать у Дуба корни стала…

Безумоўна, вы здагадаліся, што гэта ўрывак з байкі Івана Крылова «Свіння пад Дубам». Цяпер пачытайце, як яна гучыць у перакладзе на беларускую мову. Яго зрабіў Кандрат Крапіва:

Свіння пад Дубам векавым

Пад’ела жалудоў уволю, да адвалу,

Паспала, ўлёгшыся пад ім;

Пасля, прадраўшы вочы, ўстала

І лычам падрываць карэнне ў Дуба стала.

«Ты ж можаш дрэву так пашкодзіць, —

Стаў з Дуба воран ёй даводзіць. —

Аголіш карані, яно зусім усхне».

«Хай сохне. Клопат вельмі мне, —

Свіння спакойна адказала. —

Каб большай не было бяды.

Без Дуба пражыву, абы мне жалуды:

Ад іх на мне таўсцее сала».

«Няўдзячная! — прамовіў Дуб ёй тут. —

Каб угару магла падняць ты лыч хоць мала,

Дык гэтага ніколі б не сказала,

Бо жалуды ж на мне растуць».

Ёсць невукі — чаго таіць?

Другі дык на чым свет стаіць

Навуку і вучоных лае,

Хоць сам іх працу спажывае.

Цяпер вашай увазе звычайныя пераклады:

богатырь, исполин — волат

коготь — кіпцюр

путешествие — падарожжа

забава, наслаждение — уцеха

леший — лясун

хлопотный — клапатны

яркий, быстрый — зыркі

суждение — меркаванне

надежда — надзея

этаж, ярус — паверх

кустарь — саматужнік

прочность — трываласць

хозяйничанье — уходжванне

тьма — цемра

насущность — надзённасць

шмель — чмель.

На сёння досыць. А заўтра, спадзяёмся, зноў нешта перакладзём.

←Один ребенок

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика