Гуканне вясны прайшло ў Вязынцы (+ шмат фота)

Источник материала:  

Радзіма Янкі Купалы ў суботу, 23 сакавіка, у марозны дзень сустракала прыхільнікаў традыцыйных спеваў  веснавых карагодаў, гульняў і танцаў, вырабаў народных майстроў.

Арганізатарамі свята сталі Студэнцкае Этнаграфічнае Таварыства і Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы.

Некалькі соцень чалавек удзельнічалі ў абрадзе гукання вясны. Нягледзячы на  мароз і снег па пояс, шмат семьяў прыйшлі разам з маленькімі дзеткамі. І ўсе ўдзельнічалі ў карагодах, танцах, гойсалі на арэлях, набывалі вырабы народных майстроў, частаваліся блінамі і гарбатай, наогул, весела адпачывалі. Большасць маладых людзей была апранута ў адзенне з традыцыйнымі беларускімі вышываннямі.

А вось некаторыя выказванні пра гуканне вясны (з запісаў Студэнцкага Этнаграфічнага Таварыства).  Уладзіслава Пастарнак, в.Укропенка Смаргонскага раёна: "Тады маладзёж брала кола ад калёс, каторыя ўжэ ні патрэбныя, даўней жа былі драўляныя колы, ішда на гару і пускалі калёсы з гары і клікалі вясну: "Ой вясна, прыйдзі, вясна, гу!"На Саракі пускалі калёсы з высокай гары, каб так прэнька вясна кацілася, каб хутчэй прыйшла. Пускалі дзяўчаты і хлопцы і глядзелі, чыё калясо далей паляціць. Пяклі булачкі і бралі з сабой, такм елі і птушачкам кідалі..."






Тэкст і фота: Андрэй ВЫШЫНСКІ.

Гуканне вясны ў Вязынцы год таму. Параўнайце надвор'е:















(Фота Вялейка.інфа)

26.03.2012.Гуканне вясны ў Вязынцы: карагодам ахапілі ўвесь музей (дапоўнена)

26.03.2012.Гуканне вясны ў Вязынцы (фота)

←Сегодня в Белгосфилармонии открывается фестиваль "Шлягеры на все времена".

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика